АЛЬБОМ "ТРАДЫЦЫІ МАЁЙ АЙЧЫНЫ"

26.01.2023

Сям'я з'яўляецца асноўнай мадэллю грамадства, з дапамогай якой дзіця асвойвае гісторыю, духоўную культуру, традыцыі народа, свой радавод.

"Бацькі", "род", "Радзіма", "народ" – аднакарэнныя словы. Гэта формула грамадзянскага патрыятызму, у аснове якой ляжыць пачуццё Радзімы, адказнасці і салідарнасці.

Беларусь - краіна з шматвяковай гісторыяй. Ва ўсе часы Беларусь знаходзілася ў эпіцэнтры падзей, якія адбываліся ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Кожная гістарычная эпоха пакідала свой след у станаўленні дзяржавы і традыцыях беларускага народа. Адны традыцыі захоўваюцца стагоддзямі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне, іншыя - з'явіліся параўнальна нядаўна.

Каб усвядоміць агульнасць, адзінства з блізкімі людзьмі, адчуваць стабільнасць і сваю прыналежнасць да таго, што адбываецца ў сям'і і краіне, патрэбны традыцыі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Сямейныя традыцыі - гэта не толькі сумесныя святы і ўрачыстасці, паходы ў кіно і стварэнне сямейных альбомаў. Іх развіццю і захаванню спрыяюць і народныя святы. Духоўнае багацце народа адлюстроўваецца ў яго звычаях і культуры.

Паездкі і экскурсіі бацькоў разам з дзецьмі па роднай краіне з наведваннем музеяў і святаў, пры актыўнай пазіцыі дарослых, спрыяюць фарміраванню патрыятычных пачуццяў дзяцей і яднанню сям'і.

У Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікае значэнне захаванню гістарычнага мінулага і закладваюцца новыя традыцыі, якія могуць стаць добрым пачынам для кожнай сям'і.

Мэта стварэння альбома "Традыцыі маёй Айчыны” накіравана на фарміраванне прадстаўлення бацькоў аб родным краі, далучэння да нацыянальнай культуры, гісторыі, датычнасці да сучасных традыцый. Выхавання ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятычных пачуццяў, паважлівага стаўлення да людзей старэйшага пакалення, якія ўнеслі свой уклад у станаўленне, росквіт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь.

 

 

Аўтары: творчая група педагагічных работнікаў ДУА “Дзіцячы сад № 28 г. Віцебска”